Зельва – гэта не толькі маленькі райцэнтр на беразе цудоўнага (для рыбакоў) водасховішча і месца некалі славутага Ганненскага кірмашу (у царскія часы цыганы Еўропы і Азіі прыводзілі табуны коней, агульны грошазварот дасягаў мільёнаў золатам).

царква

Так, коней там сёння убачыш толькі з дрэва (мабыць, вынікі пленэра майстроў), але я с задавальненнем разам з сынам перад спаборніцтвамі пагуляў там. Ведаеце, утульна і прыгожа, адметна (нават лысы Дзед Мароз і Снегавік-мутант выклікае ўсмешку). Гісторык с задавальненнем наведае царкву прыгажуню з цікавымі аб’ектамі ля яе. Масткі з каналамі ля прыстойнага стадыёну, цудоўны вялізны спортзал школы, камунікабільныя людзі.

ёсць дзе пагуляць

Ведаеце, прыемна здзівіла, што ёсць адказныя ініцыятыўныя асобы, якія імкліва мяняюць свае планы, каб усёж дзеці згулялі свой матч. Не мы, а пад нас падстройваліся, крэатыўна ў перапынку заклікалі катэгарычна адмовіцца ад наркотыкаў (гадаванцы Вікторыі Досты, культарганізатара забаўляльнага цэнтру “Феерия” па ініцыятыве мясцовага кіраўніка БРСМ І.Д. Куляша) і нават паказалі як гэта робіцца.

Ведаеце, можна быць у Празе, і сядзець увесь час у кампьютары (рэальны сведка такога ідыятызму з боку бацькоў і іх чадаў). А можна на некалькі гадзін трапіць у суседні райцэнтар з вельмі ўрадлівай глебай, на якой вырастаюць сапраўдныя таленты. Дзеці біліся як маглі, імі я асабіста задаволены. У іх (хто паехаў) ёсць жаданне гуляць, атрымліваць карысны вопыт, вучыцца, у тым ліку, на ўласных памылках. Яны цяпер з нецярпеннем чакаюць, ці прыедуць і да нас госці, і ці дадуць нам шанс ужо на сваёй тэрыторыі па сапраўднаму зарубіцца з імі? Вялікі дзякуй усім, хто развівае і дарослы, і дзіцячы футбол, у першую чаргу ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” і кіраўніцтву футбольнай каманды. Хай нашы дарослыя і дзеці гуляюць у футбол, а не сядзяць гадамі ў камп’ютары і атрымліваюць штучныя эмоцыі ад рознай гадасці.

момант гульні Цэментніка

акцыя

юнакі футбалісты Мастоў Краснасельскага і Росі на акцыі супраць наркотыкаў і спайсу