Люстрадзён — январь — городской портал

Сайт работает в тестовом режиме — наполнение контентом ещё продолжается

Волковыск.by

январь

01 1 студзеня 1944 года ў Ваўкавыску нарадзілася Тэрэза Тараньска - польская журналістка і пісьменніца. 01 1 студзеня 1944 года ў Ваўкавыску нарадзілася Тэрэза Тараньска — польская журналістка і пісьменьніца. 05 5 студзеня 1892 г. у в. Баброўнікі нарадзіўся каталіцкі святар заходняга абраду, магiстр тэалогii, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., душпастыр Вацлаў Лукша. 05 5 студзеня 1915 года ў Ваўкавыску нарадзілася польская акторка Соф'я ВIЛЬЧЫНСКАЯ. 05 5 студзеня 1915 года ў Ваўкавыску нарадзілася польская акторка Соф’я ВIЛЬЧЫНСКАЯ. 06 Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 6 студзеня 1965 «Аб утварэнні новых раёнаў», зыходзячы з мэтазгоднасці разузбуйнення шэрагу раёнаў былі ўтвораны новыя раёны. 07 7 студзеня 1843 года апублікаваны Указ аб рэарганізацыі губерняў. 09 9 студзеня 1925 г. у Ваўкавыску нарадзіўся вядомы польскі геафізік, прафесар універсітэта навукі і тэхналёгіі ў Кракаве Станіслаў ПЛЕВА. 09 9 студзеня 1919 г. у в. Актагай Джэзказганскай вобласці (цяпер – у Карагандзінскай вобласці Казахстана) нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Казбек Нуржанаў. 10 10 студзеня 1897 г. у мястэчку Поразава Ваўкавыскага павета нарадзілася бібліёграф, першы загадчык аддзела беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкi Беларусі Юлія Бібіла. 11 11 студзеня 1930 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі празаік і эсэіст, перакладчык з беларускай, італьянскай, рускай моў Эўгеніюш КАБАЦ. 11 11 студзеня 1386 г. польскія паслы падпісалі ў замку ў Ваўкавыску ўмову, якая пацвярджала, што Вялікі Князь Літоўскі Уладзіслаў Ягайла абраны польскім каралём. 11 11 студзеня 1937 г. у в. Навасёлкі Ваўкавыскага раёна нарадзіўся беларускі калекцыянер, краязнаўца, мастак, археолаг, паэт Міхась Вераціла. 12 У 1845 г. у Ваўкавыску нарадзіўся прамысловец, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў педагагічнага каледжа руху «Мізрахі» у Ерусаліме Ісраэль-Абрагам Лейбавіч ЛЕЎ. 14 14 студзеня 1914 г. у Ваўкавыску ў сям'і рабочага нарадзіўся «Выдатнік народнай асветы РСФСР», «Ганаровы грамадзянін Бірабіджана» Давід Абрамовіч Шурыц. 15 У гэты день быў зменены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР. 15 15 студзеня 1964 г. у в. Тупічаны Ваўкавыскага раёна нарадзіўся воін-інтэрнацыяналіст Юрый ГРЫГУЦЬ. 18 18 студзеня 1891 г. у в. Дуляўцы Ваўкавыскага павета нарадзіўся беларускі грамадска-палітычны дзеяч Фабіян Мацвеевіч ЯРЭМІЧ. 19 У гэты дзень 19 студзеня 1944 г. недалёка ад Беластоку быў па-зверску забіты польскім падполлем публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч Мікола ЧАРНЕЦКІ. 21 21 студзеня 1910 г. у в.Новы Двор Ваўкавыскага павета нарадзілася польскі дзяржаўны дзеяч, вучоны-філолаг, магістр філасофіі, выкладчык Яўгенія КРАСОЎСКА-ЯДЛОЎСКА. 25 25 студзеня 1938 года ў Ваўкавыску нарадзілася незалежны кінакрытык, журналіст, саарганізатар праекта «Маладзёжная кінашкола-конкурс» Ала Бабкова. 26 26 студзеня 1910 г. у Свіслачы Ваўкавыскага павета нарадзіўся ваенны інжынер, архітэктар Міхаіл Мікалаевіч ДУДЗІН. 28 28 студзеня 1919 г. адбыўся першы бой паміж войскамі Савецкай Расеі, якія прасоўваліся на захад, і войскамі Польшчы, якія рухаліся на ўсход.
Все месяцы