Люстрадзён
июль
12
У 1892 годзе (канкрэтная дата невядомая) у Ваўкавыску нарадзіўся габрэйскі прадпрымальнік і сіянісцкі актывіст, старшыня юдэнрата (габрэйскай рады) ў гета Беластока ў ў 1941-1943 гг. Эфраім БАРАШ.
14
72 гады таму ў ходзе Беластоцкай аперацыі войскамі 2-га Беларускага фронту горад Ваўкавыск вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
15
15 ліпеня 1898 г. у сяле Андросава Дзмітрыеўскага павета Курскай губерні нарадзіўся савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант КУЗНЯЦОЎ Уладзімір Сцяпанавіч.
18
У гэты дзень 18 ліпеня 1920 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі акцёр тэатра і кіно Людвік БЕНУА.
21
21 ліпеня 1860 г. у Вільні нарадзіўся мастак Антон Алойзы КАМЕНСКІ.
23
23 ліпеня 1928 г. у в. Косарава Асташкоўскаго раёна Калінінскай вобласці нарадзіўся Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін Ваўкавыскага раёна Іван Васільевіч Скопін.
24
У гэты дзень 24 ліпеня 1920 г. Ваўкавыск быў вызвалены ад палякаў. Уся паўната ўлады перайшла ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта.
24
24 ліпеня 1920 г. Ваўкавыск быў вызвалены ад палякаў. Уся паўната ўлады перайшла ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта.
24
24 ліпеня 1944 г. памёр ад ран Герой Савецкага Саюза Казбек Бейсенавіч НУРЖАНАЎ.
25
У 1897 г. у вёсцы Дзергялі Ваўкавыскага павета нарадзіўся польскі памешчык, грамадскі дзеяч Гарадзеншчыны, дэпутат Сейма IV кадэнцыі (1935 - 1938 гг.) Ежы Болендз.
27
Роўна 26 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта
28
28 ліпеня 1863 г. у Ваўкавыску нарадзіўся бачны дзеяч сіянісцкага руху, ізраільскі грамадзкі дзеяч ЛЕВІН-ЭПШТЭЙН Эліягу Зееў.
30
Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1966 № 40 «Аб утварэнні новых раёнаў», зыходзячы з мэтазгоднасці разузбуйнення шэрагу раёнаў былі былі ўтвораны новыя раёны.
Все месяцы