Люстрадзён — ноябрь — городской портал

Сайт работает в тестовом режиме — наполнение контентом ещё продолжается

Волковыск.by

ноябрь

11 11 лістапада 1928 г. у в. Ляткі Ваўкавыскага павету (цяпер Мастоўскі раён), якая з часам злілася з вёскай Гудзевічы, нарадзіўся настаўнік, краязнаўца Алесь БЕЛАКОЗ. 12 12 лістапада 1911 г. нарадзіўся ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы, былы дырэктар племзавода «Рось» Рыгор Шавякоў. 16 16 лістапада 1888 г. у в. Шурычы Ваўкавыскага павету (цяпер Свіслацкі раён) нарадзіўся каталіцкі святар, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст Вінцэнт Гадлеўскі. 19 19 лістапада 1937 г. у в. Дубічы Ваўкавыскага раёна нарадзіўся беларускі артыст, тэатразнаўца, педагог, кандыдат мастацтвазнаўства (1972 г.) Міхаіл Аляксандравіч КАЛАДЗІНСКІ. 20 20 лістапада 1910 г. у в. Раманаўка ў сям’і селяніна нарадзіўся удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза Мікалай Іванавіч АБРАМЧУК. 20 20 лістапада 1924 года ў Свіслачы нарадзіўся польскі сатырык, пісьменнік і паэт Збігнеў ВАЙДЫК. 25 25 лістапада 1946 г. у Ваўкавыску нарадзіўся савецкі і расейскі журналіст і пісьменнік-марыніст, аўтар гістарычных расследаванняў, савецкі афіцэр-падводнік Мікалай Андрэевіч ЧАРКАШЫН. 26 У 1882 годзе (канкрэтная дата, на жаль, невядома) у Ваўкавыску ў сям'і вучонага і загадчыцы збожжавым складам нарадзіўся вядомы мастак Сэмюэль РОТБАРТ.
Все месяцы