XI Пешая пілігрымка Гародня – Рось адбудзецца 3-6 жніўня. Традыцыйна пілігрымы будуць выходзіць з гродзенскай парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (Гародня–Паўднёвы). Святая Імша на распачацце адбудзецца а 7-й гадзіне ранку.

Маршрут пілігрымкі: Гародня — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля – Рось.

У Гарадзенскай дыяцэзіі ў вёсцы Рось знаходзіцца гістарычная святыня — санктуарый Езуса Журботнага. У яго галоўным алтары знаходзіцца цудоўная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.

Заяўкі прымаюцца ў парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (Гародня-Паўднёвы) або па тэлефоне:

+374 29 78 40 572 (кс. Юрый Марціновіч)

+375 29 36 79 645 (Раман)

+375 33 68 62 116 (Яланта)

Арганізацыйная сустрэча для ўсіх пілігрымаў адбудзецца 1 жніўня 2012 года (серада) а 20-й гадзіне ў касцёле парафіі Гародня-Паўднёвы.

Праграма пілігрымкі:

3 жніўня, Гародня-Паўднёвы — Вялікія Эйсманты

4 жніўня, Вялікія Эйсманты — Рось

• 07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)

• 08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)

• 09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)

• 10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)

• 11.40–12.40 — абед

• 12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)

• 14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)

• 15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)

• 17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага

• 17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы

• 18.00 — святая Імша

• 21.00 — распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя.

• 23.50 — заканчэнне адарацыі. Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

• 24.00 — працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою.

• заканчэнне дня і адыход на начлег.

5 жніўня, Рось

• 10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі. Пасля Імшы — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Вяночак да Божай Міласэрнасці.

• 11.30 — канцэрт моладзевага гурта «МAJ» з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы

• вяртанне

6 жніўня, Гародня–Паўднёвы