Калі ж наступіць гэтае хутка! Недзе я гэта ўжо чуў, піша палітолаг Павел Усаў:

Ціханоўская:

«Рэжым значна больш уразлівы, чым здаецца. Ён падобны на стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла».

«Я ўпэўненая, што змены ў Беларусі адбудуцца раней, чым у Расіі;

З гэтай нагоды некалькі пытаньняў:

1. Калі рэжым такі ўразьлівы, то чаму ён не разваліўся ў 2020 годзе? Што перашкодзіла давесьці справу да канца, пры такой вялікай мабілізацыі грамадства і разгубленасьці ўладаў;

2. Калі рэжым такі ўразьлівы, то што перашкодзіла зьмяніць яго ў 2021 годзе, асабліва калі пэўныя асобы зьвярталіся па падтрымку да Пуціна, а апазіцыя мела хоць нейкі патэнцыял і ўплыў у Беларусі;

3. На чым базуецца ўпэўненасьць, што перамены ў Беларусі пачнуцца раней, чым ў Расеі, калі Расея гэта 3-я нага?

- Грошы ёсьць (іх можа не быць ў людзей, ўлада будзе йх мець).

- Рэпрэсіі не зьмяньшаюцца і носяць сістэмны характар, актыўныя людзі выяжджаюць з краіны!

- Расея падтрымлівае рэжым і з’яўляецца фактычна ключовым элементам у гэтая трыядзе.

Адкуль гэтая міфатворчасьць? 30 год апазіцыйныя партыі прадавалі Захаду гэтую ж канфетку, "яшчэ 2 гады і рэжыму канец". 2001, 2004, 2006, 2010. Гэтая "байка" гучала з вуснаў Лябедзькі і Мілінкевіча (абодва дарадцы).

4. Якімі рэсурсамі будзе дасягнуты абвал сістэмы? Якія рэсурсы мае апазіцыя зараз, калі янв нават не кансалідаванв? Колькі батальёнаў сфарміравана АПК-ОСТ?

Якое фінансавае і эканамічнае заплечча ў ОСТ?

Дзе вайсковае апірышча апазіцыі? Адное спадзяваньні на нейкі спантанны ўнутраны пратэст і чарговую сьмерць Лукашэнкі? Але з чаго возьмецца гэты пратэст?

Ціханоўская цалкам пераняла наратывы старой апазіцыі (бо яна яе атачае) і прадае Захаду абсалютна пустыя дэкларацыі, якія гучалі з 2020 году і да 2020, бо іншага нічога прыдумаць не могуць, а праўду сказаць баяцца.

Але такія заявы, шкодзяць перш за ўсе самой Ціханоўскай, бо аказваецца, што 4 гады яе нічому не навучылі, што сітуацыяй ў краіне і вакол яе яна не валодае і ведаць нічога не хоча, аналізаваць, асэнсаваць працэсы ў Беларусі, у апазіцыі, ў Расеі, нават на базавым узроўні жаданьня ніякага няма.

У сваю чаргу атачэньне забівае яе галаву пустымі, безсэнсоўнымі канструкцыямі і формуламі, сутнасьць якіх яна нават не разумее.

Гэтым самым падкрэсьліваецца унутраная палітычная беднасьць, інфантыльнасьць апазіцыйных структур. Ну не можа адказны палітык, казаць такія рэчы, якія супярэчаць самі сабе.

Магчыма там ёсьць ўпэўненасьць, што еўрапейцы такія дурні, што купяцца на гэта, а праз год ужо ніхто не ўзгадае словы, што рэжым хутка падзе.