• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 19 красавіка 1910 г. у  в.Нячаева Златапольскага раёна Кіеўскай вобласці (цяпер Шпалянскі раён Чаркаскай вобласці) нарадзіўся ўдзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Якаў Кірылавіч МУДРЭНКА.

З 1929 года працаваў настаўнікам, вучыўся ў Чаркаскім педінстытуце. З 1932 г. у Чырвонай Арміі. Кадравым ваенным стаў пасля заканчэння Адэскага ваеннага вучылышча ў 1936 г. З 1936 г. камандзір узвода, начальнік сувязі дывізіёна, памочнік камандзіра батарэі артпалка. Браў удзел у вераснёвай кампаніі 1939 года ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне.Член ВКП(б) з 1939 г. З першых дзён вайны на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах, камандаваў батарэяй, дывізіёнам. У 1942 г. начальнік штаба палка. З 1943 г. на Бранскам, 1-мі 2-м Беларускіх франтах, з чэрвеня 1943 г. камандзір 475-га армейскага мінамётнага палка. У крытычных сітуацыях паказваў ўзоры самавалодання і мужнасці: адбіваючы адну з кантратак праціўніка ускочыў у падбіты танк, пагасіў полымя і з танкавай прылады адкрыў па ворагу прыцэльны агонь прамой наводкай. Артылерысты армейскага мінамётнага палка пад камандаваньнем падпалкоўніка Мудрэнкі вызначыліся пры вызваленні Ваўкавыска, за што полк ўдастоены ганаровага наймення «Ваўкавыскі».

Полк з баямі дайшоў да Ваўкавыска. Наступалі з боку Зэльвы. Многія прасёлачныя дарогі, масты былі замініраваны. Падпалкоўнік Мудрэнка аб’язджаў калону. Выбух протіватанкавай міны ўскалыхнуў паветра. Параніла некалькі чалавек, смяротна паранены быў і Мудрэнка. Памёр 14 ліпеня 1944 г.

Пахаваны ў Ваўкавыску на гарадскіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік — абеліск і гармата. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, Аляксандра Неўскага, медалямі.

Яго імем названа вуліца ў Ваўкавыску.  У Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П. І. Баграціёна экспануюцца матэрыялы, захоўваюцца асабістыя рэчы.

mudrenko1


Еще по теме

С 1 декабря 2018 года только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

Сражение под Волковыском

Вопрос только кому именно, оккупантам царя или захватчикам, литвинам и полякам наполеона


Сражение у Волковыска: в эти дни более 200 лет назад

Ну для кого окупация а для кого и освобождение от ляхов и немчуры и австрияков, которые захватили...


11 лет назад в этот день погиб Александр Дедюшко

Он скорее всего заснул за рулем,,возможно???


11 лет назад в этот день погиб Александр Дедюшко

Царство им Небесное!!! Вечная память!!!


11 лет назад в этот день погиб Александр Дедюшко

Помним скорбим


История самой большой и жесткой футбольной драки в истории белорусского футбола

В тексте есть ссылка на профиль автора на Tribuna.com. Вы ему напишите