19 красавіка 1910 г. у в.Нячаева Златапольскага раёна Кіеўскай вобласці нарадзіўся ўдзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Якаў МУДРЭНКА.
У 1910 г. у Ваўкавыску нарадзіўся савецкі вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі Натан Яфімавіч КОБРЫНСКІ.
15 красавіка 1900 г. у в. Вялікія Азяраны Гродзенскага павета, цяпер Ваўкавыскі раён, нарадзіўся праваслаўны святар, рэлігійны дзеяч, публіцыст Уладзімер ТАМАШЧЫК.
14 красавіка 1920 г. у в. Страшава каля Гарадка (цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча) нарадзіўся беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч Аляксей КАРПЮК.
14 красавіка 1920 г. у с. Мікалаеўскае Енатаеўскага раёна Астраханскай вобласці нарадзіўся ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза Сцяпан КРЫНІН.
У гэты дзень 13 красавіка 2001 года герб і сцяг Ваўкавыска зарэгістраваныя ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь.
12 красавіка 2001 г. было зацверджана Палажэнне аб гербе горада Ваўкавыска і Ваўкавыскага раёна.
У гэты дзень 11 красавіка 1889 года ў Ваўкавыску нарадзіўся савецкі кінарэжысёр Оскар Міхайлавіч ГАЛАЙ.
9 красавіка 1947 года ў вёсцы Грабава Ваўкавыскага раёна нарадзіўся вядомы акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі Іван Мацкевіч.
6 красавіка 1845 г. зацверджаны герб павятовага горада Ваўкавыска разам з іншымі гербамі гарадоў Гарадзенскай губерні.
6 красавіка 1918 года ў вёсцы Валоўка (цяпер частка вёскі Альхоўка) Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці ў сям'і селяніна нарадзіўся ўдзельнік баёў за вызваленне Ваўкавыска Гаўрыла Мікалаевіч МЯДЗВЕДЗЕЎ.
У 1875 годзе ў Ваўкавыску нарадзіўся удзельнік рэвалюцыйнага руху, усходазнаўца, доктар эканамічных навук, прафесар Леў Навумовіч Геллер.
3 красавіка 1923 г. у сяле Уладзіміраўка цяпер Мяжэўскі раён Днепрапятроўскай вобласці нарадзіўся Ганаровы грамадзянін Ваўкавыска Васіль Грыцэнка.
1 красавіка 1877 г. у в. Дабрасельцы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён) нарадзіўся беларускі палітычны дзеяч, публіцыст Васіль Іванавіч ЗАХАРКА.
Сёння — Дзень Волі.103 гады таму, 25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
22 марта 1905 года родился советский военачальник, Герой Советского Союза, генерал-майор Виктор Григорьевич ЖОЛУДЕВ.
22 сакавіка 1864 году ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі быў публічна павешаны Кастусь Каліноўскі.
22 сакавіка 1907 г. у в. Андрэевічы нарадзіўся ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на руху ў Заходняй Беларусі Павал Сяўко.
21 сакавіка 1891 г. у в. Пахоціна Палехскага раёна Іванаўскай вобласці нарадзіўся савецкі ваеначальнік, генерал арміі (1955 г.), Герой Савецкага Саюза (1945 г.) ГАРБАТАЎ Аляксандр Васільевіч.
У 1887 годзе ў Ваўкавыску нарадзіўся расейскі габрэйскі акцёр і рэжысёр, стваральнік і кіраўнік тэатра «Габіма» ЦЭМАХ Навум Лазаравіч.
У гэты дзень 16 сакавіка 1410 г. на Вербніцу немцы напалі на Ваўкавыск. Па законах вайны напад на Вербную нядзелю было блюзнэрствам. Мэтай яго была спроба забіць князя Вітаўта.
13 сакавіка 1890 г. у в. Малая Лапеніца Ваўкавыскага павета нарадзіўся беларускі гісторык, апалягет беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Аляксандр САВІЧ.
11 сакавіка 1961 г.ода ў Ваўкавыску нарадзіўся воін-інтэрнацыяналіст Яўген Чарніцкі.
9 сакавіка 1940 г. у в. Дзевяткаўцы Ваўкавыскага павета нарадзіўся польскі спартсмен, кідальнік дзіды, прызёр чэмпіянатаў Еўропы і Алімпійскіх гульняў Уладзіслаў НІКІЦЮК.
У гэты дзень 7 сакавіка 1963 года Ваўкавыск атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.
6 сакавіка 1745 г. у Варшаве нарадзіўся Казімір ПУЛАСКІ (Казімір Міхал Вацлаў Віктар Пуласкі).
У гэты дзень 4 сакавіка 1890 г. у мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерніі нарадзіўся Вінцук АДВАЖНЫ.
2 сакавіка 1893 г. у Ваўкавыску нарадзіўся арганізатар габрэйскай абароны ў падмандатнай Палестыне, адзін з заснавальнікаў Хаганы Эліяху ГАЛОМБ.
2 сакавіка 1896 г. у мястэчку Поразава Ваўкавыскага павету нарадзіўся каталіцкі святар, рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец Станіслаў ГЛЯКОЎСКІ.
2 сакавіка 1562 г. нарадзіўся вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, доктар медыцыны, стольнік літоўскі, крайчы літоўскі, падчашы літоўскі, вялікі маршалак літоўскі ,стараста ваўкавыскі Крыштаф Мікалай Мікалаевіч МОНВІД (МАНІВІД)-ДАРАГАСТАЙСКІ.
Самые комментируемые
Люстрадзён на сёньня
Люстрадзён на сёньня
Люстрадзён на сёньня
Люстрадзён на сёньня
Сёння — Дзень Волі
Люстрадзён на сёння