17 красавіка 1891 г. у сяле Сернікі Зарэчненскага раёна Ровенскай вобласці Украіны ў сям’і селяніна нарадзіўся Арцём Іванавіч БАРЫЧЭЎСКІ — намеснік камандзіра батальёна 190-га стралковага палка 5-й стралковай Арлоўскай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, капітан.
Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1939 г. Скончыў 5 класаў. Працаваў цесляром на доследнай станцыі пасёлку гарадскога тыпу Зернавы (цяпер горад Зернаград Растоўскай вобласці).
Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў.
У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года. Прымаў удзел у вызваленні Беларусі. Вызначыўся 24 чэрвеня 1944 г. пры прарыве варожай абароны на паўднёвы захад ад Рагачова.
14 ліпеня 1944 г. штурмавая група пад яго камандаваннем першая ўварвалася ў Ваўкавыск, захапіўшы цэнтр горада, ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, знішчыўшы 50 агнявых кропак, 8 процітанкавых гармат, 200 салдат і афіцэраў праціўніка.
Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, капітану Барычэўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5831).
Пасля вайны маёр Барычэўскі — у запасе. Жыў і працаваў у горадзе Зернаград Растоўскай вобласці. Памёр 8 жніўня 1969 г. Пахаваны ў Зернаградзе.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Імем Героя названыя вуліцы ў гарадах Ваўкавыску і Зернаградзе.
11.04.11 Люстрадзён на сёньня
14.04.18 Люстрадзён на сёньня
02.05.11 Люстрадзён на сёньня
18.06.18 Люстрадзён на сёньня
Дзякуй, Арцём Iванавiч!
Дзякуй, Ваукавыскбай. Дауно хацеу пра Барычэускага больш даведацца.
Эх, знал бы генерал, что улица, названная в честь его, спустя 70 с лишних лет напоминает руины 1944-го.....
Вопрос только кому именно, оккупантам царя или захватчикам, литвинам и полякам наполеона
Ну для кого окупация а для кого и освобождение от ляхов и немчуры и австрияков, которые захватили...
Он скорее всего заснул за рулем,,возможно???
Царство им Небесное!!! Вечная память!!!
Помним скорбим
В тексте есть ссылка на профиль автора на Tribuna.com. Вы ему напишите
Автор не знает о чем пишет. Самая жестокая драка была в 1990 году , когда КСОМ играл с Зарей из Языл...
Самые комментируемые
Люстрадзён на сёньня
Люстрадзён на сёньня
Люстрадзён на сёньня