На праведзеных 22 кастрычніка 1939 г. выбарах былі абраныя 36 прадстаўнікоў Ваўкавышчыны на Народны сход Заходняй Беларусі. Гэта былі працоўныя, сяляне, прадстаўнікі інтэлігенцыі. Сярод іх: рабочы-чыгуначнік Сяўко П.А., селянін Струг С.Ф., камуністы-падпольшчыкі Сарока А.І., Вераціла І.І., медпрацоўніца Шыфрон Х.А. (Маркус) і інш.

Распачаты 28 кастрычніка 1939 года ў гарадскім тэатры Беластока Народны сход адкрыў 68-гадовы дэпутат ад Ваўкавышчыны С.Ф. Струг. У сваёй прамове ён сказаў: «Таварышы дэпутаты! Мне, як найстарэйшаму дэпутату, выпаў велізарны гонар аб’явіць Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі адкрытым. Я сам селянін-бядняк вёскі Маісеявічы Ваўкавыскага павета Сцяпан Францавіч Струг. Пры польскай уладзе я не меў ніякіх правоў, а цяпер дэпутат свайго народа і адкрываю наш Народны сход».

30 кастрычніка 1939 году дэлегаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі адзінадушна выказаліся за ўваходжаньне ў СССР. Паспрабавалі б яны рашыць інакш

Сярод абраных дэпутатаў Народнага сходу пераважалі былыя актыўныя ўдзельнікі рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі: П. Пестрак, С. Прытыцкі, М. Серада, У. Царук і інш. Некаторыя з іх у якасці палітзняволеных правялі па 10 і больш гадоў у турмах Польшчы. Па сацыяльнаму складу сярод абраных дэпутатаў пераважалі прадстаўнікі сялянства — 563, рабочых — 197, інтэлігенцыі 112. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, народныя паэты Беларусі Я. Купала, Я. Колас. Па дакладу дэпутата С. Прытыцкага, якога польскія ўлады ў 1936 г. прыгаварылі да смяротнага пакарання, сход 29 кастрычніка адзінагалосна прыняў дэкларацыю аб уладзе. У ёй абвяшчалася аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая будзе «належаць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных».

Народны сход звярнуўся да Вярхоўнага Савета СССР з просьбай прыняць Заходнюю Беларусь у склад Савецкага Саюза і БССР. Сярод пасланцоў ў Маскву ў складзе Паўнамоцнай Камісіі Народнага сходу былі прадстаўнікі Ваўкавышчыны Струг і Сяўко Павал Антонавіч.