86 год таму праз Ваўкавыск пралеглі два этапы вядомай велагонкі Тур дэ Палонь.

1-10 верасня 1933 года праз чатыры гады пасля правядзення папярэдняй гонкі прайшла Трэцяя велагонка Тур дэ Палонь. Такі вялікі перапынак паміж гонкамі быў выкліканы арганізацыйнымі цяжкасцямі, адсутнасцю супрацоўніцтва сярод польскіх велаклубаў.

У гонцы прымала ўдзел 48 веласіпедыстаў. Да фінішу прыйшоў удвая менш — 24 удзельніка. Працягласць ўсіх дзевяці этапаў склала 1721 км.

6-ы этап Ліда-Ваўкавыск працягласцю 208 км праходзіў 7 верасня. Пераможцам этапу стаў Станіслаў Васілеўскі. На наступны дзень 8 верасня ўдзельнікі велагонкі пачалі 7-ы этап працягласцю 231 км, і накіраваліся з Ваўкавыска ў Берасце. Пераможцам 7-га этапу гонкі стаў Віктар Алецкі.

soveckaja-ul2