У гэты дзень 22 красавіка 1967 г. ў в. Маісеевічы Ваўкавыскага раёна нарадзіўся КРАСЬКО Аляксей Іванавіч, воін-інтэрнацыяналіст.

Паляк. Член ВЛКСМ. У 1984 г. скончыў Маісеевіцкую сярэднюю школу. Працаваў у калгасе «Звязда» кіроўцам. У 1985 г. прызваны Ў Савецкую Армію Ваўкавыскім РВК. У Аўганістане радавы Красько служыў у правінцыі Кандагар кіроўцам на аэрадроме. Пры абстрэле калоны 28 лістапада 1985 г. быў цяжка паранены, дастаўлены ў Ташкент. Памёр у непрытомным стане 20 снежня 1985 г. Пахаваны ў в. Струбніца Мастоўскага раёна. У Маісеевіцкай СШ створаны куток памяці А. I. Красько.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г. № 575 за ўзорнае выкананне воінскага і службовага абавязку ў Рэспубліцы Аўганістан у перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года Красько ўзнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістана» (пасмяротна).